У рамках акцыі, прымеркаванай да Дня Перамогі, часопіс «ARCHE» прапануе набыць па значна зніжаных цэнах камплект з чатырох выданняў, у якіх у той ці іншай ступені закранаюцца пытанні Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі і яе наступстваў.

У камплект уваходзяць наступныя выданні:

1) № 3 «ARCHE» за 2013 год («Ахвяры і каты»; агульны аб’ём 344 старонкі).

У нумары прадстаўленыя шматлікія дакументальныя матэрыялы і даследаванні пра Другую сусветную вайну аўтараў з Беларусі, Польшчы, краін Заходняй Еўропы.

2) Марк Бартушка. «Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941—1944 гг.» (агульны аб’ём 194 старонкі).

У кнізе нямецкага гісторыка даецца агляд дзейнасці розных партызанскіх фармаванняў на тэрыторыі акупаванай Беларусі ў 1941—1944 гг. Геаграфічныя межы, якія былі абраныя для гэтай працы, практычна ахопліваюць тэрыторыю сучаснай Беларусі, але пры гэтым разглядаюцца таксама падзеі ў рэгіёне вакол Вільні і на землях, якія ў 1939 г. увайшлі ў склад СССР, аднак пасля 1945 г. былі зноў перададзеныя Польшчы.

3) Ян Шумскі. «Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944—1953 г.): Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі» (агульны аб’ём 326 старонак).

У кнізе паказаныя перамены, якія адбываліся ў 1944—1953 гг. у жыцці і свядомасці жыхароў заходніх абласцей БССР, якія перад Другой сусветнай вайной уваходзілі ў склад Польшчы. На старонках выдання прадстаўлена даследаванне нацыянальнага, кадравага, культурна-асветніцкага і прапагандысцка-інфармацыйнага аспектаў працэсу саветызацыі на акрэсленых тэрыторыях.

4) № 5»ARCHE» за 2012 год («Гуманітарны агляд-ІІІ»; агульны аб’ём 283 старонкі).

Зборнік рэцэнзій і кніжных аглядаў па гісторыі, літаратуры, этналогіі, мовазнаўстве, мастацтве, кнігазнаўстве і іншых галінах гуманітарыстыкі. Сярод аўтараў нумара — Алесь Смалянчук, Аляксандр Пашкевіч, Дзмітрый Віцько, Андрэй Катлярчук, Яўген Разенблат і іншыя.

Пра змест нумароў і тое, як іх замовіць — чыытайце тут.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру