Гродзенскі актывіст зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» Станіслаў Рачкель прыгавораны да 10 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе сайт spring96.org

Паводле інфармацыі закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна», суд над Рачкелем і яго сябрам (яго імя не называецца) прайшоў 8 мая ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна. Суддзя Алена Толсцік-Самойла прыгаварыла абодвух да 10 сутак арышту за дробнае хуліганства. 

Станіслаў Рачкель і яго сябар былі затрыманыя 25 красавіка ў раёне мясцовага аўтавакзала. На іх складзены пратаколы нібыта за хуліганства і распіванне спіртнога ў грамадскім месцы, хоць экспертыза не выявіла алкаголю ў крыві затрыманых. Трое сутак маладыя людзі правялі ў ІЧУ, пасля чаго атрымалі позвы ў суд. 

Праваабаронцы лічаць прыгавор «яўна палітычна матываваным» і разглядаюць яго як працяг рэпрэсій, разгорнутых у дачыненні да прадстаўнікоў «Маладога фронту» напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі.

Нагадаем, напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі, які пачынаецца ў Мінску 9 мая, у Беларусі прайшлі прэвентыўныя затрыманні грамадскіх актывістаў. Цяпер розныя тэрміны адміністрацыйных арыштаў адбываюць каля двух дзясяткаў грамадскіх актывістаў. У ліку асуджаных — лідар «Маладога фронту» Дзмітрый Дашкевіч, які адбывае 25-сутачны арышт.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру