Старшыня Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Ігар Паліца забараніў 9 мая падчас дэманстрацыі разгортваць замежныя сцягі, у тым ліку, Расійскай Федэрацыі.

Пра гэта Паліца заявіў журналістам пасля сустрэчы з прадстаўнікамі палітычных сілаў рэгіёну.

«Падчас сустрэчы з расійскімі дыпламатамі я папярэдзіў і папрасіў, каб падчас заўтрашняй дэманстрацыі з нагоды 9 Мая не было расійскіх сцягоў. Заўтра павінны быць толькі сцягі Украіны і сцягі, пад якімі ваявалі нашы ветэраны. Іх баявыя сцягі. Калі ў натоўпе будуць расійскія сцягі, то падыдуць людзі і вельмі ветліва папросяць іх прыбраць. Дома можаце вешаць, што хочаце, а на вуліцы іх выносіць не трэба», — сказаў Паліца.

Ён дадаў, што замежных сцягоў у грамадскіх месцах быць не павінна, што з'яўляецца нармальным для любой суверэннай краіны. Паліца прывёў у прыклад Расійскую Федэрацыю, дзе праваахоўныя органы вельмі жорстка рэагуюць на падобныя праявы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру