Пад наглядам прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна праводзіцца поўнамаштабная сімуляцыя ядзернага ўдару ў адказ на меркаваны наступ праціўніка.
«Да трэніроўкі прыцягваюцца сілы і сродкі ўсіх вайсковых акругаў, Ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння, войскаў Паветрана-касмічнай абароны і камандаванне Далёкай авіяцыяй», — заявіў міністр абароны Сяргей Шайгу.
У рамках вучэнняў з касмадрома «Плясецк» запусцілі міжкантынентальную балістычную ракету «Таполя», якая паспяхова трапіла ў цэль на Камчатцы. Два пускі ракет правялі падводныя лодкі Паўночнага і Ціхаакіянскага флатоў.
Акрамя таго, ракетныя крэйсеры стратэгічнага прызначэння «Тула» і «Падольск» запусцілі ракеты з падводнай пазіцыі з акваторыі Баранцавага і Ахоцкага мораў.
Паведамляецца, што Пуцін «даў станоўчую ацэнку ўзроўню падрыхтоўкі расійскіх Узброеных сіл».





