Рагнеда, Еўфрасіння Полацкая, Настасся Алелькавіч (Слуцкая), Францішка Уршуля Радзівіл, Эмілія Плятэр, Каміла Марцінкевіч, Эліза Ажэшка, Апалонія Дарэўская, Саламея Рэгіна Русецкая, Соф’я Кавалеўская, Стэфанія Станюта… Жанчыны-легенды. Жанчыны-гісторыя.

Кампанія «Будзьма беларусамі!» ўпэўненая, што і ў сучаснай Беларусі шмат жанчынаў, якія дасягнулі поспеху ў розных сферах – грамадскай, прафесійнай, творчай. Ім ёсць што сказаць грамадству і што абмеркаваць разам, іх мусіць ведаць як мага больш людзей!

Кампанія заклікае да ўдзелу ў праекце «Будзьма беларусКамі!», у межах якога адбудуцца цікавыя сустрэчы і дыскусіі, абмен досведам і пошук новых рашэнняў.

І першы этап – семінар «Жанчыны наперад!», на які ўдзельніцы адбіраюцца на конкурснай аснове.

«Шаноўныя беларускі, калі

- вам больш за 20 гадоў,

- вы жывяце ў Беларусі (любым горадзе ці вёсцы),

- вы актыўныя ў грамадскай, прафесійнай, творчай дзейнасці, маеце поспех у сваёй прафесіі, гатовыя ім падзяліцца, запрашаем вас паўдзельнічаць у нашым новым праекце «Будзьма беларусКамі!» — пішацца ва ўмовах конкурса.

Найактыўнейшыя з актыўных стануць удзельніцамі семінара «Жанчыны наперад!», які пройдзе ў Варшаве (Польшча) ад 30 чэрвеня да 7 ліпеня 2014 года, дзе атрымаюць цікавыя веды, а таксама пазнаёмяцца з досведам польскіх жанчын.

Колькасць удзельніц абмежаваная.

Тыя, хто зацікавіліся прапановай, могуць запоўніць анкету, папярэдне спампаваўшы яе з сайта budzma.by, і даслаць на паштовую скрыню [email protected] з пазнакай «Конкурс «Будзьма беларускамі!»

Заяўкі прымаюцца да 15 мая 2014 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0