У Гомелі прадстаўнікі Беларускай партыі Зялёныя адзначылі Дзень Перамогі асобна ад абласной Кааліцыі дэмсілаў. Каларытная грамада з георгіеўскімі стужкамі на вопратцы і сцягамі БССР-РСФСР дыстанцыявалася ад іншых удзельнікаў апазіцыйнай акцыі.

Былы прэтэндэнт у кандыдаты на пасаду прэзідэнта Беларусі, намеснік старшыні «Зялёных» Юрый Глушакоў патлумачыў дэмарш «іншым бачаннем падзеяў ва Украіне».

— Аб'яднаная левая група выйшла святкаваць перамогу з дзейснымі лозунгамі супраць фашызму, нацыяналізму і гвалту!»

— А чаму не адзначаеце разам з Васілём Паляковым, які прадстаўляе АГП? Іх жа фашыстамі яўна не назавеш…

— Яны не фашысты, але яны падтрымліваюць ліберальна-фашыстоўскую хунту ў Кіеве. Мне падаецца, што гэта немагчыма проста адзначаць свята перамогі, якое фактычна забаронена ва Украіне, і адначасова падтрымліваць бандэраўскі фашызм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?