Памежнікі Харкаўскага атрада на ўчастку аддзела «Ваўчанск» перашкодзілі перамяшчэнню праз мяжу з Расіі ва Украіну блока кіравання для ракетна-артылерыйскай стральбы па паветраных цэлях.

Аб гэтым паведамляецца на сайце Дзяржпагранслужбы Украіны.

«На дадзены час з затрыманым грамадзянінам працягваюцца адпаведныя адміністрацыйна-працэсуальныя дзеянні. Устанаўліваюцца ўсе абставіны па справе», — адзначаецца ў паведамленні.

Як адзначаецца, затрыманы — 38-гадовы ўкраінец, жыхар г.Ваўчанск. Праваахоўнікі затрымалі яго адразу пасля перасячэння мяжы, у 5 метрах ад дзяржмяжы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?