Вакалісты з пяці краін бяруць удзел у II Адкрытым конкурсе студэнтаў-вакалістаў вышэйшых музычных навучальных устаноў имя С. Манюшкі «Убельская ластаўка». Пра гэта паведаміў начальнік аддзела народнай творчасці, культурнай дзейнасці і ўстаноў адукацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Яўген Асташоў.

У конкурсе прымаюць удзел 26 вакалістаў з вышэйшых музычных навучальных устаноў Беларусі, Літвы, Расіі, Украіны і Чэхіі, а таксама 10 навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Беларусі. Канкурсантам трэба будзе выканаць некалькі твораў, у тым ліку класічную арыю, народную песню, твор кампазітара краіны, якую прадстаўляе ўдзельнік, арыю, раманс, песню С. Манюшкі. Пераможцаў абвесцяць 11 мая. Лаўрэат першай прэміі атрымае $1,5 тыс., другі — $1 тыс., трэцяй — $500. Грашовае ўзнагароджанне таксама чакае трох дыпламантаў і пераможцы ў намінацыі «Прыз за лепшае выкананне твора С. Манюшкі».

Заключны гала-канцэрт з удзелам пераможцаў конкурсу, салістаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, выкладчыкаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і акадэмічных калектываў Мінскай вобласці адбудзецца 12 мая ў Чэрвені. У мясцовым краязнаўчым музеі разгорнецца выстава, прысвечаная жыццю і творчасці Станіслава Манюшкі. Тут жа можна будзе ўбачыць экспанаты, звязаныя з конкурсам «Убельская ластаўка».

Завершыцца праграма лірыка-камедыйнай операй Станіслава Манюшкі «Verbum Nobile» («Слова гонару»). Сусветная прэм'ера оперы адбылася ў 1861 годзе ў Варшаве, дзе ў той перыяд жыў і працаваў музыка. Вытанчаны камедыйны сюжэт і яркасць музычных вобразаў прынеслі спектаклю поспех і паставілі оперу ў шэраг лепшых твораў кампазітара.

Арганізатары конкурсу — галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама, установа «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр», аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Чэрвеньскага райвыканкама.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?