На адкрыцці чэмпіяната свету па хакеі Аляксандр Лукашэнка сядзеў поруч з Дар'яй Шманай, што аднавіла жывое абмеркаванне ў інтэрнэце: хто гэтая дзяўчына і які яе статус?

Нагадаем, некалькі тыдняў таму Дар'я сядзела на трыбуне парламента падчас штогадовага звароту Аляксандра Лукашэнкі да народа.

У гутарцы з карэспандэнтам «Еўрарадыё» дзяўчына распавядала, што сапраўды «працуе там», але не ўдакладніла, дзе і кім.

На скрыншоце з навінаў на СТБ відаць, што Дар'я Шманай займалася пратакольным суправаджэннем на мерапрыемствах з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.

* * *

Дар'я Шманай — пераможца конкурсу «Каралева Вясна — 2013». Сёлета яна годзе заканчвае ўлікова-эканамічны факультэт БДЭУ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?