Сёння ў Макееўцы сепаратыстамі абстраляны рэанімацыйны аўтамабіль.

У выніку, захоплены цяжкапаранены актывіст «Свабоды», давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Алега Цягнібока Аляксей Дзямко, а таксама лекар, які суправаджаў яго. Пра гэта паведаміў сябра Данецкай абларганізацыі ВА «Свабода», перадае Остров.

Па словах сябра «Свабоды» Аляксея Дзямко макееўскія медыкі транспартавалі ў Дняпрапятроўск для аказання медыцынскай дапамогі ў сувязі з цяжкім кулявым раненнем і пашкоджаннем хрыбетніка. Рэанімабіль з лекарам і А. Дзямко быў расстраляны сепаратыстамі на аб'язной дарозе паміж Данецкам і Макееўкай (у раёне пасёлка Ганзаўка).

У цяперашні час пра лёс параненага А. Дзямко і лекара Галіны Івановай нічога не вядома.

У «Свабодзе» таксама паведамілі, што А. Дзямко 8 траўня быў выкрадзены сепаратыстамі з уласнага дома, а пасля гэтага яго жорстка збітага, з распоратым жыватом, знайшлі жыхары горада на вуліцы і даставілі ў адну з бальніц Макееўкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?