Крэмль павінен ўстрымацца ад падбухторвання прарасейскіх сіл у Малдове ў той час, як Кіеў спрабуе загасіць ўспышкі сепаратызму на Усходзе Украіны.
Пра гэта заявіў намеснік генеральнага сакратара НАТА Аляксандр Вершбоў.
Вершбоў адзначыў, што Малдова адчула «ўзмоцнены ціск « у сувязі з крызісам ва Украіне.
Ён заклікаў Маскву паважаць тэрытарыяльную цэласнасць гэтай краіны і адзначыў, што НАТА паставіцца «вельмі адмоўна» да любых спробаў зблізіць непрызнаны рэжым Прыднястроўя з Расіяй.
Вершбоў таксама запэўніў, што будзе абмяркоўваць падчас свайго бліжэйшага візіту ў Малдову магчымасці для ўзмацнення ваеннай моцы гэтай краіны.
Як вядома, Малдова не з'яўляецца сябрам Паўночнаатлантычнага альянсу. Яна ўдзельнічае ў праграме НАТА «Партнёрства дзеля міру», заснаванай у 1994 годзе.
Галоўнакамандуючы аб'яднанымі ўзброенымі сіламі НАТА ў Еўропе генерал Філіп Брыдлаў папярэдзіў у сакавіку гэтага года, што рускія войскі, засяроджаныя на ўсходніх межах Украіны, знаходзяцца ў зручнай пазіцыі для ўварвання ў Прыднястроўе.