На чэмпіянаце свету па хакеі здарылася чарговая сенсацыя. Зборная Латвіі вырвала перамогу ў Фінляндыі — 3:2 (1:1, 0:1, 2:0). Матч прайшоў на «Мінск-Арэне».
Delfi.lv
Латвійскія хакеісты двойчы ў матчы саступалі фінам, але здолелі не толькі зраўняць лік, але ў выніку і перамагчы. Гэта першая перамога Латвіі над фінамі ў гісторыі.
Сёння ў нашай групе «В» Германія выйграла па булітах у Казахстана — 2:1. Вечарам а 20:45 пачнецца матч ЗША — Швейцарыя.
У групе «А» Нарвегія перамагла Італію 3:0, а Швецыя з такім жа лікам Данію. Вечарам на «Чыжоўцы-Арэна» згуляюць Канада і Славакія.
Зборная Беларусі ў нядзелю гуляе з Казахстанам (17:30), матч з Фінляндыяй пройдзе ў чацвер, а з Латвіяй — 19 мая.