11 мая на ўсходзе Украіны плануюць правесці незаконны «рэфэрэндум аб дзяржаўнай самастойнасці», вынікі якога будуць нелегітімным па 6 асноўных прычынах.
Па-першае, нелегітымныя органы ўлады, якая ініцыявала «рэферэндумы» — так званыя «народныя рэспублікі» ў Данецку і Луганску, якія былі створаны ў красавіку 2014 шляхам гвалтоўнага захопу адміністрацыйных будынкаў групамі ўзброеных асоб.
Па-другое, правядзенне мясцовых рэферэндумаў супярэчыць Канстытуцыі Украіны, згодна з якой магчымы толькі ўсеўкраінскі рэферэндум, а рэферэндум аб змене тэрытарыяльнай цэласнасці можа прызначаць толькі парламент.
Па-трэцяе, адсутнасць афіцыйных спісаў выбаршчыкаў, бо сепаратысты не маюць доступу да афіцыйнага рэестра выбаршчыкаў, які СБУ закрыла ў пачатку красавіка.
Па-чацвёртае, адсутнасць незалежных назіральнікаў ад АБСЕ, Рады Еўропы і Расіі.
Па-пятае, немагчымасць забяспечыць яўку ўсіх выбаршчыкаў, бо прарасійскія тэрарысты кантралююць не ўсю тэрыторыю ўсходняй Украіны, а толькі асобныя гарады.
Па-шостае, «рэферэндум» пройдзе на фоне пагрозы ўзброенага гвалту, што непасрэдна здзейсніць псіхалагічны ціск на выбаршчыкаў.
Само пытанне ў бюлетэнях гучыць так: «Ці падтрымліваеце вы акт аб дзяржаўнай самастойнасці Данецкай/Луганскай народнай рэспублікі?» Слова «незалежнасць» у пытанні няма, што пакідае магчымасць інтэрпрэтаваць «рэферэндум» у падтрымку як поўнага аддзялення, так і атрымання большай аўтаноміі ў складзе Украіны.





