У Вільні ў Палацы валадароў публіцы паказалі набытую найстарэйшую карціну з выявай Вітаўта і яго жонкі Ганны.

Карціну ў пачатку XVI стагоддзя напісаў і пакрыў пазалотай невядомы нямецкі мастак. На мініяцюры намаляваны Вітаўт Вялікі з жонкай Ганнай.

Дырэктар Палаца валадароў Відас Далінскас тлумачыць, што карціна набытая за сродкі, атрыманыя ад продажу квіткоў. Карціну купілі на аўкцыёне ў Вялікабрытаніі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?