Новым дырэктарам Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ стаў немец Міхаэль Георг Лінк, паведамляе прэс-служба АБСЕ.

Лінк змяніў на гэтай пасадзе прадстаўніка Славеніі Янеза Ленарчыча, які ўзначальваў БДІПЧ з 2008 года.

Лінк абраны на тры гады, затым яго мандат можа быць працягнуты яшчэ на такі ж тэрмін, зазначаецца ў паведамленні.

Лінк нарадзіўся ў 1963 годзе. З 2005 па 2013 гады з'яўляўся дэпутатам бундэстага. Як зазначае прэс-служба, Лінк няблага ведае працу АБСЕ, бо, будучы дзяржаўным міністрам Міністэрства замежных спраў Германіі, займаўся пытаннямі супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі.

Цягам некалькіх гадоў ён таксама ўзначальваў парламенцкія рабочыя групы і камітэты па міжнароднай палітыцы, якія займаюцца пытаннямі АБСЕ, еўрапейскую бяспеку і правы чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?