Украіна і Еўрасаюз плануюць заўтра падпісаць дамову аб выдзяленні Украіне 1 млрд еўра макрафінансавай дапамогі.

Пра гэта прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк заявіў падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Еўрапейскага савета Германам Ван Рампеем, які прыбыў у Кіеў па запрашэнні кіраўніка ўрада.

«Заўтра ўвесь склад украінскага ўрада адбывае ў Брусэль на гістарычнае сумеснае пасяджэнне Украіны і Еўракамісіі. Мы чакаем заўтра падпісанне важных дакументаў, у тым ліку і дакументаў аб выдзяленні мільярднай макрафінансавай дапамогі Украіне», — сказаў прэм'ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?