Матч 8-га тура чэмпіянату Беларусі, які адбудзецца ў чацвер 15 мая ў Барысаве на «Барысаў-Арэне», пачнецца не ў 19.00, як было заяўлена раней, а ў 18.00. Гэта рашэнне прынята па шматлікіх просьбах заўзятараў, а таксама па хадайніцтве Мінскага «Дынама» і БАТЭ.

Змяненне звязана з чэмпіянатам свету па хакеі, а менавіта з тым, каб усе ахвотныя маглі наведаць як футбольны матч, так і паядынак чэмпіянату свету Беларусь — Фінляндыя, які пачнецца ў 20.45.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?