Сайт vialejka.info апублікаваў адпаведны загад дырэктара завода «Зеніт-БелОМА». У дакуменце такое рашэнне тлумачыцца скарачэннем аб’ёмаў вытворчасці, скарачэннем выдаткаў пры ажыццяўленні гаспадарчай дзейнасці і жаданнем захаваць працоўныя месцы.

Чатырохдзёнка ўводзіцца з 13 чэрвеня па 31 жніўня 2014 для ўсіх работнікаў. Дадатковы выхадны не будзе аплачвацца.

«Пры адмове работніка ад працягу працы са змененымі істотнымі ўмовамі працы дамова (кантракт) спыняецца».

«Зеніт» быў створаны ў 1973 годзе. Гэта было адно з ключавых прадпрыемстваў у СССР па выпуску аптычных прыбораў — прыцэлы, фотаапараты. У 1990-х завод страціў свае магутнасці. Сёння ён уваходзіць у склад Беларускага оптыка-механічнага аб’яднання. На прадпрыемстве выпускаюць мікраскопы, вагі, карбюратары, біноклі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?