Украіна і ЕС падпісалі Мемарандум аб узаемаразуменні і Крэдытнае пагадненне з мэтай прадастаўлення Кіеву макрафінансавай дапамогі ў памеры 1 млрд еўра.

Падпісанне адбылося ў аўторак у Брусэлі ў рамках візіту ўкраінскай дэлегацыі на чале з прэм'ер-міністрам Арсеніем Яцанюком у Еўрапейскую камісію.

У адпаведнасці з падпісаным Мемарандумам, Украіне будзе прадастаўлена два траншы крэдыту па 500 млн еўра кожны. Першы ж транш будзе выдзелены пасля таго, як Мемарандум і Крэдытнае пагадненне выступяць у сілу, другі — па выніках ацэнкі рэалізацыі праграмы.

Мемарандумам таксама прадугледжана сістэма маніторынгу рэалізацыі макрафінансавай дапамогі.

Таксама было падпісана пагадненне аб 355 млн еўра фінансавай дапамогі.

Ад украінскага боку пагадненне падпісаў прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк, ад еўрапейскай — прэзідэнт Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу.

355 млн накіравана на бюджэтную дапамогу, суправаджаецца 10 млн еўра для ўмацавання грамадзянскай супольнасці і кансалідацыі дзяржавы.

Крэдытным пагадненнем устаноўлены тэхнічныя аспекты прадастаўленне і вяртання займаных сродкаў. У прыватнасці, тэрмін пагашэння крэдыту складае 15 гадоў.

Крэдытнае пагадненне ўступіць у сілу з моманту атрымання Еўрапейскай камісіяй афіцыйнага паведамлення ў форме юрыдычнай высновы Міністэрства юстыцыі Украіны аб выкананні ўсіх канстытуцыйных і юрыдычных патрабаванняў для ўступлення дакумента ў сілу.

У тлумачальнай запісцы да дакументаў адзначаецца, што праграма макрафінансавай дапамогі ЕС у памеры 1 млрд еўра з'яўляецца складнікавым элементам пашыранай фінансавай дапамогі, якая будзе прадастаўлена Украіне з боку ЕС з мэтай падтрымкі стабілізацыйных працэсаў ва ўкраінскай эканоміцы, у прыватнасці, плацёжнага балансу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?