Беларуская чыгунка з 13 мая аднавіла продаж білетаў да асобных станцый на шляху руху цягніка Мінск — Сімферопаль, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

У адпаведнасці з паведамленнем Дзяржаўнай адміністрацыі чыгуначнага транспарту Украіны з сённяшняга дня для пасадкі і высадкі пасажыраў адноўлены некаторыя раней адмененыя прыпынкі цягніка нумар 100/99 Мінск - Сімферопаль. Сярод іх станцыі Паўлаград-1, Сінельнікава-1, Мелітопаль і Новааляксееўка. Такім чынам, продаж праязных дакументаў да гэтых станцый будзе ажыццяўляцца, падкрэслілі ў БЧ.

У прэс-цэнтры Беларускай чыгункі звярнулі ўвагу на неабходнасць планаваць паездкі з улікам змяненняў у руху паяздоў у перавозках з Украінай і сачыць за абнаўленнем інфармацыі на афіцыйным сайце БЧ, а таксама інфармацыйных стэндах і касах чыгуначных вакзалаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?