У выніку баявога сутыкнення паміж украінскімі сілавікамі і прарасейскімі тэрарыстамі пад Краматорскам Данецкай вобласці загінулі 7 вайскоўцаў, 8 паранена, паведамляе прэс-служба Мінабароны Украіны

«На ўскраіне вёскі Кастрычніцкая Славянскага раёна, у 20 км ад Краматорску, падчас руху калона адной з вайсковых частак узброеных сіл Украіны была цынічна абстраляная з засады. Тэрарысты атакавалі ўкраінскіх дэсантнікаў з гранатамётаў, вялі шчыльны прыцэльны агонь са стралковай зброі», —

гаворыцца ў паведамленні.

Усіх параненых і загінулых эвакуіравалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?