Латвійскія заўзятары з украінскім сцягам ходзяць па Мінску, фота Радыё Свабода

Латвійскія заўзятары з украінскім сцягам ходзяць па Мінску, фота Радыё Свабода

Сёння латвійскія хакеісты (група В) перамаглі Казахстан — 5:4 (1:2, 3:2, 1:0).

У гэтай жа групе Фінляндыя разграміла Германію 4:0. Фіны атрымалі першую перамогу на чэмпіянаце.

Месца Зборная Гульні Балы
1 Расія 3 9
2 ЗША 3 6
3 Беларусь 3 6
4 Латвія 3 6
5 Германія 3 5
6 Фінляндыя 3 3
7 Казахстан 3 1
8 Швейцарыя 3 0

У групе А Данія атрымала першую перамогу на турніры, абыграўшы Італію 4:1, а Швецыя перамагла Нарвегію — 2:1.

Месца Зборная Гульні Балы
1 Швецыя 3 8
2 Канада 3 7
3 Нарвегія 3 6
4 Францыя 3 5
5 Чэхія 3 3
6 Данія 3 3
7 Італія 3 3
8 Славакія 3 1

У сераду на чэмпіянаце свету будуць згуляныя матчы:

Чыжоўка-Арэна, Чэхія — Італія (16:45), Славакія — Нарвегія (20:45),

Мінск — Арэна: Швейцарыя — Германія (16:45), Расія — Казахстан (20:45).

Зборная Беларусі ў чацвер згуляе з Фінляндыяй (20:45), у суботу — з Германіяй (16:45), у панядзелак, 19 мая, з Латвіяй (20:45), у аўторак, 20 мая — з Расіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0