Шведскі рэжысёр Малік Бенджэлуль, які атрымаў у 2013 прэмію «Оскар», памёр ва ўзросце 36 гадоў. Цела рэжысёра было знойдзена ўвечары 13 мая.

Пра гэта паведамляе Associated Press.

AFP

Прадстаўнік паліцыі Піа Гленвік распавёў, што рэжысёр памёр у Стакгольме. Аднак месца смерці і яе прычыны не ўдакладніў. Крымінальную версію ў паліцыі адкінулі.

Карціна Бенджэлуля «У пошуках Цукровага Чалавека» атрымала «Оскара» ў намінацыі «Найлепшы дакументальны фільм». У гэтай жа катэгорыі фільм атрымаў прэмію Брытанскай акадэміі кіно і тэлебачання (BAFTA).

Бенджэлуль нарадзіўся ў Швецыі ў 1977 годзе. У дзяцінстве ён здымаўся ў серыяле «Эба і Дзідрык». «У пошуках Цукровага Чалавека» быў рэжысёрскім дэбютам Бенджэлуля.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру