Маленькае кацяня прыйшло сёння да нас у рэдакцыю ў Маладзечне, каб трапіць у сям’ю спагадлівых чытачоў «Рэгіянальнай газеты».

Падчас абеду на нас літаральна звалілася гэтае дзіва. У падвальным памяшканні рэдакцыі нешта жаласліва пішчала. Маленькае кацяня, відаць, выпадкова звалілася ў падвал з вуліцы. Але коткі нідзе побач не было.

Уся рэдакцыя тут жа распачала выратавальную аперацыю, у выніку якой да нас у далоні трапіў гэты шэранькі камячок.

Ён яшчэ зусім няўстойліва трымаецца на сваіх маленькіх лапках, але смятану еў сам. Потым зусім самастойна памыўся і лёг спаць каля цёплага ноўтбука аднаго з журналістаў рэдакцыі.

Цяпер гэтае маленькае дзіва спіць і мы ўпэўненыя, што яму сніцца сон, як яго забіраюць у цёплую кватэру. І ў сям’ю, дзе яго будуць любіць і пазнаёмяць з гэтым вялікім светам.

Прыходзьце да нас у рэдакцыю, мы вас з ім пазнаёмім. А ад нас атрымаеце сюрпрыз, каб пазнаваць свет вам з вашым новым маленькім сябрам было весялей.

Альбо тэлефануйце: (80176) 76-96-67.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?