Сума страт Украіны ад анексіі Крыма Расійскай Федэрацыяй на сённяшні дзень ужо перавышае 1 трлн грн.

Пра гэта заявіў міністр юстыцыі Украіны Павел Пятрэнка падчас брыфінгу.

«Адносна памеру страт. Памер страт пастаянна абнаўляецца, паколькі страты, акрамя фактычнага абмежавання права карыстання нашымі прадпрыемствамі, якія знаходзяцца на акупаванай тэрыторыі, зараз, пасля дапаўненняў, складаюць больш за трыльён грыўняў», — заявіў ён.

Акрамя таго, па словах міністра, ёсць пастаянныя штодзённыя страты, паколькі «нам не даюць карыстацца Чарнаморскім шэльфам».

«Фактычна, Расія незаконна здабывае і крадзе той газ, які належыць Украіне. Таксама гаворка ідзе пра марскія парты, і інфраструктуру, якая там засталася, можна кваліфікаваць як страчаную выгаду ад немагчымасці карыстання гэтымі аб'ектамі», — сказаў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?