Канцэрт Лонданскага сімфанічнага аркестра, якім павінен быў кіраваць расійскі дырыжор Валерый Гергіеў 12 мая у брытанскай сталіцы, быў сарваны.

Прычына — подпіс музыканта пад калектыўным лістом Уладзіміру Пуціну ў падтрымку незаконнай акупацыі ўкраінскага паўвострава Крым расійскімі войскамі.

Канцэрт меўся адбыцца на Трафальгарскай плошчы ў Лондане, для чаго тут нават быў пабудаваны спецыяльны навес. На мерапрыемства сабралася каля 10 тысяч гледачоў. Аднак перад самым пачаткам уступнай сімфоніі перад сцэнай з'явіліся прыкладна 50 чалавек з украінскімі сцягамі і плакатамі, на якіх было напісана «Гергіеў падтрымлівае вайну ва Украіне». Пратэстоўцы пачалі скандаваць слова «Ганьба!», якое разносілася па ўсёй Трафальгарскай плошчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?