На чэмпіянаце свету па хакеі ў Мінску 17 мая Расія выйграла ў Латвіі з лікам 4:1 (3:1, 1:0, 0:0) і пасля пяці тураў з'яўляецца адзінай камандай, якая не страціла ні аднаго бала.

Становішча каманд у групе В («Мінск-Арэна»): Расія — 15 ачкоў (5 матчаў; розніца шайбаў 26/06), Латвія — 9 (5; 16-17), Фінляндыя — 8 (5; 13/9), ЗША — 8 (5; 19-18), Беларусь — 6 (4; 9-12), Германія — 5 (4; 7-10), Швейцарыя — 4 (5; 10-17), Казахстан — 2 (5; 11-22).

Сёння пройдуць таксама сустрэчы Беларусь—Германія (пачатак у 16.45) і Швейцарыя—Казахстан (20.45).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?