17 і 18 мая ў цэнтры Сімферопаля ніякіх масавых акцый з нагоды 70-й гадавіны дэпартацыі крымскататарскага народа не будзе.

Такое рашэнне прыняў Меджліс ў ходзе пазачарговага пасяджэння 17 мая.

Разам з тым на 18 мая запланаваныя жалобныя мерапрыемствы раніцай у пасёлках і вёсках, а з 11:00 да 13:00 у раённых цэнтрах і гарадах — у месцах, вызначаных рэгіянальнымі меджлісамі па ўзгадненні з кіраўнікамі мясцовых саветаў.

У 13:00 у мікрараёне Акмячэць ў Сімферопалі пройдзе Усекрымскі жалобны малебен (дуа), прысвечаны памяці ахвяр Дэпартацыі крымскататарскага народа.

Як вядома, раней крымскі прэм'ер Аксёнаў падпісаў распараджэнне аб забароне масавых мерапрыемстваў на тэрыторыі Крыму да 6 чэрвеня ў сувязі з « напружаным становішчам на ўсходзе Украіны».

Пазней ён дазволіў крымскім татарам правесці 18 мая мітынг на мусульманскіх могілках.

Старшыня Меджліса Рэфат Чубараў ў сувязі з забаронай ўладамі мітынгу выступіў за правядзенне жалобных мерапрыемстваў у месцах іх кампактнага пражывання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?