16 мая вядомыя беларускія творцы Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін правялі творчыя сустрэчы ў двух навучальных установах Лідскага раёна — Ходараўскай сярэдняй школе і СШ №2 г. Бярозаўка.
Паэты у форме нязмушанай інтэрактыўнай гутаркі не толькі пазнаёмілі дзяцей з сваёй творчасцю, але і дзяліліся ўспамінамі з сваіх дзіцячых і юнацкіх часоў. Таксама навучэнцам быў прэзентаваны часопіс «Верасень», галоўным рэдактарам якога з'яўляецца Эдуард Акулін.
Самі літаратары з прыемнасцю адзначылі, што такую ўдзячную аўдыторыю вельмі рэдка сустрэнеш.





