Глядзіце анлайн-трансляцыю з фестывалю Neat на сайце charter97.org.

24 мая, у суботу ў беларускіх гледачоў з'явіцца ўнікальная магчымасць убачыць спектакль Беларускага Свабоднага тэатра «Пакаленне Jeans» у прамой трансляцыі з Нотынгема, з фестывалю Neat.

Гэты спектакль, створаны ў 2006 годзе, прадстаўляў Беларусь на фестывалях і ў гастрольных турах Свабоднага тэатра ў Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грэцыі, Іспаніі, Італіі, Літве, Нідэрландах, Нарвегіі, Польшчы, Расеі, ЗША, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Швецыі.

«Пакаленне Jeans» быў высока ацэнены крытыкамі ва ўсіх краінах, дзе быў паказаны. Найвышэйшых адзнак ён быў ганараваны выданнямі The New York Times, The Guardian, Independent, Le Monde, і многімі іншымі.

Спектакль заснаваны на рэальных фактах. Аўтар спектакля - Мікалай Халезін (пры ўдзеле Наталлі Каляды).

Пачатак трансляцыі ў 20.00 па мінскім часе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0