— Міхась, — крычу я ў прагулачным дворыку, — здароў!
— Здарова, — адказвае.
— Колькі далі?
— 20! — крычыць.
— А з кім бралі?
— З Крэменем.
— А яму колькі?
— Штраф.
— Як так, штраф?..
— Ды я і сам ня ведаю.
— Дык мо ён «прагнуўся пад ізменчывы мір»? — рагачу я.
— Можа быць, — крычыць у адказ Міхась, — трэба разабрацца.





