Чым больш мацнее спёка, тым цяжэй дыхаецца ў горадзе. І няўмольна цягне на свежае паветра, на прыроду, у лес… А ў лесе цяпер чароўна. Зрэшты, як і заўсёды.
Вырвацца з горада хаця б на выходныя.
Адчуць, што хутка лета.
Маладыя лапкі ялінак яшчэ зусім мякенькія і не калючыя…
Матылькі ласуюцца нектарам…
…і грэюцца на сонейку…
Дзе-нідзе яшчэ блішчыць дыяментамі раса…
Цешаць вока пяшчотныя лясныя кветкі…
Таямнічыя и чароўныя сцяжынкі вабяць у гушчар…
Бярозавыя лісткі так і зіхцяць у сонечных промнях…
Ад ізумруднага колеру маладой травы немагчыма адвесці позірк…
І нават простыя дзьмухаўцы тут — надзвычай вялікія і пухнатыя…
Смаліста пахнуць сасновыя пупышкі…
Хутка лясныя сцяжынкі пакрыюцца жоўтай пыльцой…