Прыз Нуры Більге Джэйлану ўручылі Квенцін Таранціна і Ума Турман, Reuters.com
Залатую пальмавую галіну 67-га Канскага кінафестывалю атрымаў турэцкі рэжысёр Нуры Більге Джэйлан за фільм «Зімовая спячка».
Прыз рэжысёру ўручылі актрыса Ума Турман і рэжысёр Квенцін Таранціна.
Гран-пры фестывалю журы кінафестывалю прысудзіла карціне італьянскага рэжысёра Алічэ Рорвакера «Цуд», адну з галоўных роляў у якой сыграла актрыса Моніка Белучы.
У фільме «Зімовая спячка» распавядаецца гісторыя пажылога акцёра, яго жонкі і яго разведзенай сястры.