Настойлівасць, з якой Расія раптам пачала выступаць за падпісанне газавага пагаднення з Кітаем, сігналізуе пра панікурасійскага ўрада і з'яўляецца сведчаннем дзейснасці санкцый Захаду супраць РФ. Разам з тым гэтая ўгода ўсё роўна не дапаможа Расіі пазбегнуць пакутлівага эфекту ад заходніх санкцый.

Такое меркаванне ў рэдакцыйным каментары выказала эмірацкая газета Gulf News.

«Тэрміновасць газавага пагаднення Пуціна (з Кітаем. — Рэд.) адлюстроўвае прыкметы панікі. Адначасова, нягледзячы на гэта пагадненне, расійская эканоміка па-ранейшаму будзе адчуваць балючыя наступствы ад заходніх санкцый», — піша выданне.

Газета нагадвае, што на працягу больш чым 10-гадовай працы Расіі і Кітая над газавым кантрактам коштам 400 млн даляраў «слова «тэрмінова» выкарыстоўвалася рэдка — калі наогул калі-небудзь згадвалася». Расія ўжо даўно з'яўляецца дамінуючай сілай на рынку нафтагазавага экспарту, таму ніколі тэрмінова не мела патрэбы пагаднення з Кітаем. КНР, са свайго боку, прывітала б газавае пагадненне, у прыватнасці, у той частцы, якая б дазволіла кітайскім заходнім раёнам паменшыць залежнасць ад вугалю за кошт газу, але толькі па справядлівай цане, адзначае газета.

Тым не менш, адзначае Gulf News, «пасля нядаўніх палітычных узрушэнняў ва Украіне неабходнасць пагаднення раптам стала вельмі актуальнай — па крайняй меры, з расейскага боку», а расійскі прэзідэнт асабіста паляцеў у Кітай, каб пераканацца, што пагадненне будзе падпісана.

«Тады як пазіцыя Кітая амаль не змянілася, Расіі патрабавалася паказаць, што любыя санкцыі, уведзеныя супраць яе за ўдзел у падзеях ва Украіне, будуць толькі атрутнай пілюляй для саміх заходніх краін», і на працягу тыдня расійскія СМІ акцэнтавалі сваю ўвагу менавіта на гэтым, піша выданне. Але, на думку газеты, «шматгалоснае адмаўленне Расеяй таго, што санкцыі супраць яе будуць мець некаторы негатыўны ўплыў, мяжуе з панікай», і «нават з гэтай дамовай з Кітаем эканоміка Расеі будзе, як і раней, пакутаваць ад санкцый, асабліва ў энергетычным сектары». «Замест таго, каб паказаць расійскую эканоміку як устойлівую, ліхаманкавае імкненне Пуціна заключыць пагадненне з Кітаем можа быць сігналам для Захаду, што санкцыі з'яўляюцца правільна абранай зброяй», — рэзюмуе Gulf News.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?