У другой палове гэтага тыдня ў Беларусі пахаладае, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў падчас відэабрыфінгу 26 мая. 

«І хаця ў аўторак яшчэ ў асноўным адаб'ецца ўплыў цёплага вільготнага паветра, уся ўвага сіноптыкаў прыкаваная да поўначы, да суседніх абласцей Расіі, дзе ўмовы надвор'я фарміруюць халодны атмасферны фронт. У зону яго ўплыву трапяць крайнія паўночна-заходнія раёны Віцебскай вобласці», — сказаў сіноптык. Таму ў аўторак ноччу плюс 11—18°С, днём тэмпература паветра будзе вагацца ад плюс 22°С па паўночным захадзе да плюс 31°С па паўднёвым усходзе краіны. На большай частцы тэрыторыі пройдуць навальнічныя дажджы, пры навальніцах у асобных раёнах шквалістае ўзмацненне ветру да 15—20 м/с. Месцамі град, моцныя ліўні. 

«У сераду пад уплывам франтальнага падзелу паўднёвы, паўднёва-ўсходні вецер зменіцца паўночным, і вельмі цёплае паветра стане адступаць на поўдзень. 30-градусная спякота пакіне нашу тэрыторыю, а па паўночным захадзе Беларусі пахаладае», — сказаў Рабаў.

Тэмпература паветра ноччу плюс 11—18°С, у паўночных раёнах плюс 8—10°С, днём ад плюс 13°С па паўночным захадзе да плюс 26°С па паўднёвым усходзе.

На значнай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах моцныя дажджы. Месцамі навальніцы. 

Да канца тыдня захаваецца халаднаватае дажджлівае надвор'е. У чацвер на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, па паўднёвым усходзе месцамі моцныя дажджы, навальніцы. Тэмпература ноччу плюс 6—13°С, днём плюс 12—19°С, па паўднёвым усходзе ноччу плюс 14—16°С, днём плюс 20—25°С. 

У пятніцу—нядзелю на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.

Тэмпература паветра ноччу плюс 5—12°С, днём плюс 13—20°С; па паўднёвым усходзе ноччу плюс 13—15°С, днём плюс 21—26°С. 

Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах павысілася і складае 20—24°С.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?