Еўрапейскі саюз вітае правядзенне прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне і чакае супрацоўніцтва з новым прэзідэнтам.

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве прэзідэнта Еўрапейскага савета Хермана ван Рампея і кіраўніка Еўракамісіі Жазэ Мануэля Барозу.

Як адзначылі чыноўнікі ЕС, яны з нецярплівасцю чакаюць на цеснае супрацоўніцтва з новым прэзідэнтам.

У заяве таксама ўказваецца, што ЕС прымае пад увагу станоўчыя ацэнкі БДІПЧ/АБСЕ па выбарах, нягледзячы небяспечную абстаноўку ў двух ўсходніх абласцях.

У Еўрасаюзе ўпэўненыя, што гэтыя выбары павінны стаць для ўкраінцаў новым стартам.

«Паспяховае правядзенне гэтых выбараў — гэта важны крок для дасягнення дээскалацыі і аднаўлення бяспекі для ўсіх украінцаў», — адзначаецца ў заяве.

Пры гэтым Брусэль заклікаў бакі Жэнеўскіх дамоўленасцей, у прыватнасці Расію, да дыялогу з новым прэзідэнтам.

«Мы чакаем канкрэтныя крокі ў гэтым кірунку, уключаючы выкарыстанне ўсіх рычагоў уплыву на ўзброеныя групы з мэтай дээскалацыі сітуацыі», — гаворыцца ў заяве.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?