З прычыны сутыкненняў сіл паміж АТА і баевікамі ДНР ў раёне данецкага чыгуначнага вакзала, адзін чалавек загінуў і двое параненыя. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні абласнога ўпраўлення аховы здароўя.

«Сёння на чыгуначным вакзале пацярпелі тры чалавекі. З іх адзін — загінуў (мужчына), 2 — атрымалі раненні (але не агнястрэльныя, папярэдне — аскепкавыя)», — сказана ў паведамленні.

«З гэтых двух пацярпелых — 1 дзіця, але з ім усё ў парадку,яно ужо адпушчана дадому», — дадалі ў аблупраўленні.

Раней паведамлялася, што некаторыя баевікі збеглі з аэрапорта ў жылыя кварталы, каб там хавацца за спінамі людзей. Таксама паведамлялася аб эвакуацыі людзей з будынка чыгуначнага вакзала.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?