Ад 23 да 25 мая ў Полацку (Віцебская вобласць) адбыўся пяты фестываль сярэднявечнай культуры « Рубон-2014».

Як сказаў БелаПАН рыцар герба Снежнага Барса пан Алесь, з кожным годам фестываль становіцца ўсё больш паважаным і ўсё шырэйшым. У гэтым годзе ў свяце бяруць удзел 30 клубаў гістарычнай рэканструкцыі.

«Адрозненне цяперашняга фестывалю ад іншых у тым, што ў ім вельмі добра прапрацавана музычны складнік», - адзначыў ён. - На фестываль сабраліся людзі з розных рэгіёнаў Беларусі - Мінска, Віцебска, Брэста, а таксама з расійскага Смаленска.

Назва фестывалю паходзіць ад старажытнага баявога поклічу вояў полацкай зямлі, з якім яны ішлі ў атаку. Фестываль праводзіцца з 2008 года. Упершыню ён адбыўся насупраць Верхняга Замка.

Сёлета ж сярэднявечны горад размясціўся каля сцен старажытнай Сафіі. Канцэпцыя мерапрыемства выказана трыма складнікамі — сярэднявечная самабытная культура, нацыянальнае культурная спадчына, багацце музейных экспазіцый.

У праграме мерапрыемства прайшлі турніры рыцараў, латнікаў і лучнікаў, старадаўнія гульні з гледачамі, захапляльныя відовішча рыцарскіх бугурты - камандныя баёіперыядаў XIII - XVI і IX - XII стст.

Сваё майстэрства прадставілі рамеснікі - кавалі, вырабы якіх можна было набыць падчас свята на кірмашы. Для жадаючых былі арганізаваны майстар -класы па традыцыйных сярэднявечным рамёствах. Госці маглі паспрабаваць стравы сярэднявечнай кухні, паслухаць непаўторную сярэднявечную музыку, пакатацца верхам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0