Салігорскім раённым аддзелам Следчага камітэта Беларусі распачата крымінальная справа па факце забойства, здзейсненага з асаблівай жорсткасцю ў дачыненні да састарэлай жанчыны, паведамілі ва ўпраўленні СК па Мінскай вобласці.

Увечары 25 мая ў адной з кватэр Салігорска быў знойдзены труп пенсіянеркі 1939 года нараджэння з прыкметамі гвалтоўнай смерці.

Па папярэдніх дадзеных спецыялістаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, на трупе выяўленыя шматлікія пашкоджаньні ў выглядзе колата-рэзаных раненняў, якія знаходзяцца ў прамой прычыннай сувязі са смерцю. «У здзяйсненні дадзенага злачынства абгрунтавана падазраецца мясцовы жыхар 1995 года нараджэння, які быў шпіталізаваны ў лякарню з рэзанымі ранамі правага перадплечча. Па адной з версій следства, падазраваны зрабіў спробу суіцыду», — распавялі ва УСК па Мінскай вобласці.

У цяперашні час малады чалавек знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, з ім працуюць следчыя. Маюцца важкія падставы для прызначэння ў дачыненні да затрыманага прадугледжаных законам даследаванняў. «З месца здарэння ў якасці рэчыўных доказаў канфіскаваныя і далучаныя да матэрыялаў крымінальнай справы розныя прадметы, якія сведчыць аб дачыненні падазраванага да забойства жанчыны. Усе здабытыя матэрыялы вывучаюцца следчымі і экспертамі», — адзначылі ў УСК.

Крымінальная справа ўзбуджаная па п.п.2, 6 ч.2 арт.139 (забойства састарэлай асобы, учыненае з асаблівай жорсткасцю) КК Беларусі. Следчыя дзеянні, накіраваныя на ўсталяванне поўнай карціны таго, што адбылося, працягваюцца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?