У вёсцы Баравое Ляда Буда-Кашалёўскага раёна затрыманы і памешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання 16-гадовы жыхар Гомеля, які скраў аўтамабіль і ўчыніў смяротны наезд на 54-гадовага веласіпедыста. 

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, ноччу 23 мая непаўналетні гамяльчанін прыехаў з сябрамі ў Буда-Кашалёва, каб адсвяткаваць вяртанне сябра з арміі. Дэмабілізацыю адзначалі ў адным з кафэ райцэнтра. Затым кампанія адправілася ў вёску Баравое Ляда, каб прадоўжыць святкаванне. 

У вёсцы 16-гадовы падлетак скраў прыпаркаваны на вуліцы аўтамабіль «Опель-Вектра», каб «пакатацца». Яго сябар таксама сеў у машыну. Пазней ён сцвярджаў, што адгаворваў сябра рабіць гэта. 

Па дарозе непаўналетні не справіўся з кіраваннем і збіў веласіпедыста, які рухаўся ў сустрэчным напрамку. 54-гадовы мужчына, жыхар Буда-Кашалёва, ад атрыманых траўм памёр на месцы.

Аўтамабіль пасля сутыкнення з веласіпедам вылецеў у кювет і перакуліўся. Падлеткі выбраліся з яго, не атрымаўшы цялесных пашкоджанняў.

Непаўналетнія адправіліся ў Буда-Кашалёва на вакзал, каб паехаць у Гомель, але былі па гарачых слядах затрыманыя міліцыяй.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?