Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама забараніла канцэрт гурту «Аmaroka», які планаваўся на 5 чэрвеня ў клубе «Re:Public».

Гурт планаваў на ім прэзентаваць свой новы альбом «Virus», паведамляе artsiadziba.by

Гэта ўжо другая адмова гурту ў гастрольцы на гэты канцэрт. Першая была ў пачатку мая выказаная намеснікам кіраўніка ідэалагічнага ўпраўлення С.Мядзведзевым у вуснай форме. Тады ён патлумачыў, што творчасць «AMAROKA» можа падпадаць пад прапаганду вайны ці экстрэмізму ды ўяўляць пагрозу нацыянальнай бяспецы.

Гэтым разам быў атрыманы пісьмовы адказ ад першай намесніцы ідэалагічнага ўпраўлення Віталіны Рудзікавай.

У адказе гаворыцца, што згодна з тым жа пунктам 5 главы 2 «Палажэння аб асобных пытаннях арганізацыі і правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў» зацверджанага ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №257 ад 05.06.2013 у выдачы гастрольнага пасведчання для правядзення канцэрта гурта «AMAROKA» адмоўлена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0