— Выдатны чалавек і выдатны паэт-лірык. Ён казаў, што Рыгор Барадулін быў паэтам №1. Але і Генадзь Мікалаевіч быў з Барадуліным на адным узроўні. Той жа высокі ўзровень беларускай паэзіі. Паэт, дыпламат, грамадскі дзеяч… І адраджэнец беларускай культуры №1.
Безумоўна, гэта вялікая страта. Але ён застанецца ў памяці Беларусі. І яго імя будзе жыць, пакуль будзе жыць Беларусь.