— Генадзь Мікалаевіч для Беларусі — вельмі значны чалавек. Па-першае, цудоўны паэт. А па-другое, рэфарматар беларускага тэлебачання. Ён зрабіў наша тэлебачанне нацыянальным, беларускім і паважаным. Як кіраўнік адукаваны, тактоўны, ён гаварыў толькі праўду. І так, што на яго ніхто не крыўдаваў. Адначасова даючы нейкую параду, як выйсці з таго ці іншага стану. У яго не было нядобразычліўцаў, ворагаў. Акрамя сённяшняй улады, якая не прымае ніякай крытыкі. Песні на яго словы гучаць дагэтуль, але не называюць аўтара. Толькі за адну «Калыханку» Генадзю Мікалаевічу помнік трэба было паставіць пры жыцці. Вельмі мудры быў чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?