Расказвае Віктар Корбут, спецыяльны карэспандэнт газеты «Советская Белоруссия», аўтар кнігі «Минск. Лучший вид на этот город»:

— Паказваюць фільм пра так званы пояс Вітаўта. Стужка створана «Белвідэацэнтрам» па заказе Міністэрства культуры Беларусі на рускай мове. Добра, у нас жа сапраўды дзве дзяржаўныя мовы.

На экране з’яўляецца знакаміты Адам Мальдзіс. Каментуе прафесар гісторыю пояса па-беларуску. Я адышоў ад экрана з нейкай пільнай справай — і раптам чую ўжо не голас Мальдзіса, але паказваюць яшчэ яго. Пасля Мальдзіс ізноў загучаў. І тут да мяне дайшло: яго беларускамоўны каментарый пераклалі на рускую мову ды агучылі! І гэта яшчэ не ўсё. Па-беларуску гаварыла Ірына Колабава, мая ўніверсітэцкая выкладчыца, сястра нумізмата Валянціна Рабцэвіча. І яе «заглушылі» ды пераклалі…

«Беларусь-3», Міністэрства культуры, «Белвідэацэнтр» — хто ж патлумачыць, які сэнс беларускую мову перакладаць на рускую на беларускім жа тэлеканале?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?