Марка Сгарбі — 30-гадовы фатограф-натураліст з Італіі. Гарачы прыхільнік пейзажнай здымкі, ён дэманструе нам ціхае і непатрабавальнае жыццё італьянскай глыбінкі, але робіць гэта асабліва. Яго добрыя сельскія замалёўкі зачароўваюць з першага погляду. Быццам бы тыя ж самыя статкі авечак, сабакі-ваўкадавы ды кошкі, палі, павуцінкі на дрэвах, сена, мухі і грубаватыя людзі. Але фатограф ставіцца да сваіх герояў і дэкарацый сельскага жыцця трапятліва і з усёй любоўю. А яшчэ здымкі Марка адрознівае пышнае пачуццё святла. Святло не проста жыве на кожнай фатаграфіі — яно струменіцца, ахінае і стварае выключную атмасферу ў кадры.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?