У Лунінецкім раёне 19 чэрвеня пад колы грузавых цягнікоў трапілі два чалавекі, адзін з іх загінуў. 

Як паведамілі у Баранавіцкім аддзеле ўнутраных спраў на транспарце, у 0.50 на чыгуначным пераездзе недалёка ад вёскі Дзятлавічы грузавым цягніком зносінамі Лунінец — Баранавічы быў смяротна траўміраваны 78-гадовы мужчына, які жыў у вёсцы Дзятлавічы. 

Паводле папярэдніх даных, пенсіянер пераязджаў нерэгуляваны пераезд на скутары і ўпаў разам з ім на чыгуначныя пуці. 

У 3.44 на чыгуначным перагоне Лунінец — Лахва недалёка ад Лунінца пад колы грузавога цягніка Лунінец — Сітніца трапіў 31–гадовы жыхар Гомельскай вобласці. Пацярпелы з пераломам вялікай галёначнай косці са змяшчэннем, выцятай ранай пляча змешчаны ў Лунінецкую цэнтральную раённую бальніцу.

Устаноўлена, што малады чалавек знаходзіўся ў стане ап'янення. 

У абодвух выпадках машыністы прымянілі экстраннае тармажэнне, але пазбегнуць наезду не ўдалося. 

Праверку па факце гібелі пенсіянера праводзіць Лунінецкі раённы аддзел Следчага камітэта. 

Усе акалічнасці траўміравання жыхара Гомельскай вобласці ўстанаўлівае падчас праверкі Лунінецкае аддзяленне Баранавіцкага АУСТ. 

З пачатку 2014 года на ўчастку адказнасці Баранавіцкага аддзела ўнутраных спраў на транспарце зафіксавана восем выпадкаў траўміравання людзей цягнікамі, з іх сем — са смяротным зыходам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?