Некалькі расійскіх СМІ распаўсюдзілі выдуманае «Першым каналам» выказванне прэс-сакратара Дзярждэпу ЗША Джэніфер Псакі пра ўкраінскіх уцекачоў, перадае выданне Slon.ru.

17 чэрвеня вядучы Аляксандр Гардон у перадачы «Палітыка» на Першым канале заявіў, што ў дыялогу з журналістам Associated Press Мэтам Лі Псакі адмовілася прызнаць наяўнасць ўкраінскіх уцекачоў на тэрыторыі Растоўскай вобласці, сказаўшы: «Гэта проста турысты. Напрыклад, кажуць, у растоўскіх гарах выдатнае лячэбнае горнае паветра».

Пазней, 20 чэрвеня, некаторыя расійскія СМІ, сярод якіх «Расійская газета», «Лента.ру» і «Расія 24» апублікавалі адпаведныя навіны, спасылаючыся на AP.

Як паведаміў Slon.ru сам Мэт Лі, такога дыялогу з прэс-сакратаром Дзярждэпу ЗША ў яго не было ні на адным з брыфінгаў. Акрамя таго, працытаванае Горданам выказванне адсутнічае ў расшыфроўках брыфінгаў, якія публікуюцца на сайце Дзярждэпартамента. У прэс-службе «Першага канала» паабяцалі даць выданню афіцыйны каментар, як толькі «разбяруцца ў сітуацыі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?