Тэрарысты з «Луганскай народнай рэспублікі» разам з журналістамі расійскай «Камсамольскай праўды» дапыталі палоннага ўкраінскага афіцэра — Надзею Саўчанка.

Надзея родам з Кіева. Яна — старшы лейтэнант, ёй 33 гады, у войску служыць 10 гадоў.

Частка гутаркі распаўсюджаная на відэа, другая частка — у расійскім выданні ў форме інтэрв'ю.

— Як вас злавілі?

— Мяне злавіў мой украінскі народ, а не вы, рускія.

— Не спрачаюся, і ўсё ж, як справа выглядала?

— Я ішла за нашымі параненымі. Ля пасёлка Металіст былі падбітыя два нашых БТРы, вось і пайшла за параненымі.

— Навошта вы прыйшлі са зброяй на гэтую зямлю?

— Гэта наша зямля.

— Давайце называць рэчы сваімі імёнамі. У Кіеве хунта здзейсніла дзяржаўны пераварот, зрынула законнага прэзідэнта, навязала свае парадкі. А тут людзі не захацелі падпарадкоўвацца хунце. Яны маюць права жыць па сваіх перакананнях?

— Яны не хочуць падпарадкоўвацца Кіеву, але хочуць падпарадкоўвацца Маскве.

— Ды хай захочуць падпарадкоўвацца хоць Гандурасу. Маюць права?

— Народ заўсёды мае права.

— Дык што вы ад іх хочаце?

— А што хоча ад нас Расія свае умяшаннем?

— Калі б Расія хацела ўмяшацца, то даўно б тут навяла парадак. А пакуль мы толькі назіраем.

— … У мяне ёсць жаданне, каб нашыя людзі Украіны разабраліся ва ўсім, і перасталі паміж сабой ваяваць.

— Калі вас выпусцяць на волю, вы зноў прыйдзеце сюды са зброяй?

— Мяне не выпусцяць, мяне заб'юць. Прычым заб'юць вашыя расійскія ўлады па тых абвінавачаннях, якія мне прыпісваюць.

***

Яшчэ ў сакавіку 2011 года пра Надзею знялі перадачу. Першыя асацыяцыі, якія з'яўляюцца пры яе праглядзе — гэта «салдат Джэйн». Служыла ў Іраку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру