3-гадовую дзяўчынку збілі ў двары дома №134 на вуліцы Розы Люксембург днём 17 чэрвеня. Ноччу 18 чэрвеня ад атрыманых траўмаў дзіця памерла.

ДТЗ адбылося на дваровай тэрыторыі: дзядуля гуляў з дзвюма ўнучкамі ў двары, старэйшая дзяўчынка пайшла ў пясочніцу, 3-гадовая малая сядзела з дзядулем у салоне яго аўтамабіля і раптам выбегла з машыны і кінулася за сястрой. У гэты момант яе збіў 36-гадовы кіроўца Ford Mondeo.

 Упраўленне Следчага камітэта па Мінску просіць відавочцаў дадзенага ДТЗ паведаміць пра сябе ў аддзел па расследаванні злачынстваў супраць бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту па адрасе: г. Мінск, пр-т Дзяржынскага, 3, каб. 605 (будынак УДАІ ГУУС Мінскага гарвыканкама) або па тэлефонах: 222-08-34, 222-25-10.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?