Беларуская чыгунка на час правядзення фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» назначыла поезд міжрэгіянальных ліній бізнес-класа, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Поезд нумар 712/711 будзе курсіраваць штодзень з Мінска з 8 па 16 ліпеня. «У першы рэйс ён накіруецца 8 ліпеня напярэдадні святочных мерапрыемстваў і амаль за 3,5 гадзіны даставіць пасажыраў у Віцебск», — адзначылі ў прэс-цэнтры. Састаў будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 12.28 і прыбываць у Віцебск у 16.01. Пасля канцэрта госці «Славянскага базару» на гэтым поездзе змогуць паехаць з Віцебска ноччу ў 01.44 і прыбыць у сталіцу ў 05.29.

Спецыялісты звярнулі ўвагу, што Віцебскі вакзал — адзін з найстарэйшых на Беларускай чыгунцы. У гэтым годзе яму спаўняецца 148 гадоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?